Імпрэза-канцэрт з нагоды прысваення Марыі Калеснікавай звання ганаровага прафесара ўніверсітэта Mozarteum у Зальцбургу

30.10.2022 17:00 - 19:00 Solitär (Mirabellplatz 1) па запрашэннях

У нядзелю, 30 кастрычніка, у аўстрыйскім Зальцбургу Марыі Калеснікавай ўрачыста прысвояць званне ганаровага прафесара ўніверсітэта Mozarteum.



Дата: 30 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Solitär, Mirabellplatz 1, Зальцбург, Аўстрыя 

У гонар гэтага адбудзецца канцэрт. Спадарыню Марыю прадставіць яе сястра Таццяна Хоміч, прадстаўніца Каардынацыйнай рады па справах палітвязняў.

Таксама ўдзел бяруць:

Элізабэт Гутяр, рэктарка ўніверсітэта Моцарта,

Хрыстаф Лепшы, старшыня сената Зальцбургскага ўніверсітэта,

Андрэас Фладфад-Гаер, кіраўнік праекта Practicing Care,

Даратэя Обэрлінгэр, блокфлейтыстка і прафесарка ўніверсітэта,

Вольга Шпарага, філосафка і пісьменніца.


Уганараванне адбудзецца ў межах праекта Practicing Care, створанага для падтрымкі артыстаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю.


Уваход па запрашэннях.





Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ