Імпрэза «Хадзіў раёк» у Вільні

18.07.2024 - 19.07.2024 17:00 - 19:00 Kūdrų parkas (Aukštaičių g. 1) Бясплатнае


У пятніцу, 19 ліпеня, Тэатр Razam і дзіцячы летнік «Світанак» запрашаюць на імпрэзу «Хадзіў раёк».







Дата: 19 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Kūdrų parkas, Aukštaičių g. 1, Вільня 




Раёк — гэта міфічная істота, якая апякуе зжатае збожа, ураджай.


 Беларусы яго апісваюць як невялічкага роста старога чалавека з посахам, вакол якого лятаюць пчолкі. Ён ходзіць па вуліцы, завітвае ў двары, размаўляе з гаспадарамі, запытвае дарогу. 

Прыходзіць гэты дух пад канец жніва, але клікаць і запрашаць яго пачнынаюць ужо зараз. 

Бо палёў і гумноў у нас багата, а земляробчая праца паціхеньку бяжыць наперад. 


То прыходзьце гукаць райка! 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Шахматны турнір у Варшаве

19.04.2026 (09:30 - 11:30) (Malawskiego, 6)

Прэзентацыя патранату Amnesty International у Варшаве

19.04.2026 (16:00 - 18:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Лонгплей у Берліне

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Hotel Continental - Art Space in Exile (Elsenstraße 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ