Імпрэза «Лавандавыя мроі» ў Мінску

14.07.2026 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 35 BYN
14 ліпеня, у аўторак, музей Якуба Коласа запрашае на сустрэчу «Лавандавыя мроі».

Вас чакае:

  • Знаёмства з музеем-сядзібай — экскурсія па мемарыяльных пакоях, дзе захаваўся дух часоў Коласа: аўтэнтычныя мэбля, асабістыя рэчы, фотаздымкі, кнігі.

  • Цікавы аповед пра лаванду і лекавыя ўласцівасці гэтай незвычайнай расліны. Вы даведаецеся пра асаблівасці вырошчвання лаванды, яе выкарыстанне ў парфумерыі і медыцыне.

  • Смачны лавандавы напой — чаяванне з духмяным лавандавым напоем, які сагрэе душу і створыць атмасферу цяпла і ўтульнасці.

  • Майстар-клас па стварэнні букета — пад чулым кіраўніцтвам майстра вы ўласнаручна створыце свой лавандавы букет, які будзе доўга нагадваць пра гэты цудоўны вечар.

Квіткі — 35 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ