Літаратура Іншае Мінск
Канец: 01.06 (20:30)
Імпрэза «Ліра Уладзіслава Сыракомлі» ў Мінску
Пачатак: 01.06 (18:30)Канец: 01.06 (20:30)
(Мінск, вул. Кісялёва, 38)
Кошт: 20 рублёў
У чацвер, 1 чэрвеня, лекторый «Фрэскі» запрашае на музычна-літаратурнаю імпрэзу «Ліра Уладзіслава Сыракомлі».
Дата: 1 чэрвеня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Напярэдадні юбілея паэта будуць размаўляць аб феномене Сыракомлі, які, жывучы пераважна ў фальварках, а не ў вялікіх гарадах, стаў вешчуном свайго краю.
Вы пазнаёміцеся з песнямі на яго вершы кампазітараў-ліцвінаў: Станіслава Манюшкі, Віктара Кажынскага і Канстанціна Горскага. А яшчэ развучыце жартоўны хіт «Сеў коцік на плот і міргае», які яшчэ добра памятаюць карэнныя віленчукі.
Выступоўцы:
Святлена Немагай, кандыдатка мастацтвазнаўства (канферанс, фартэпіяна)
Галіна Сакольнік, лаўрэатка міжнародных конкурсаў (мэца-сапрана)
Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнародных конкурсаў (скрыпка)
Кошт — 20 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па тэлефоне + 375 29 252 44 58.