Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 17:00 - 22:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае
У наступную суботу, 23 траўня, у філіяле Веткаўскага музея ў межах «Ночы музеяў» ладзяць імпрэзу «Разгуляўся Юр’еў конь».

Праграма такая:

Унутры музея можна будзе:

17:00 — занурыцца ў магію традыцыйных народных мелодый ад фальклорнага ансамбля «Стаўбунскія вячоркі», які сваімі спевамі адкрые нашу імпрэзу;

17:10 — паўдзельнічаць у адкрыцці новага выставачнага праекта «Іконы і коні»;

17:45 — зрабіць уласны традыцыйны абярэг на майстар-класе «Конь з саломы»;

18:00 — наведаць куратарскую экскурсію па выставе «Народная ікона Пасожжа», якую правядзе сам аўтар выставы і лепш за ўсіх раскрые яе тэму;

18:45 — убачыць, як выглядае сапраўдны веткаўскі пернік і забраць яго варыяцыю з сабой на памяць на майстар-класе «Роспіс веткаўскага каня»;

19:00 — наведаць яшчэ адну куратарскую экскурсію па выставе «Выратаванае Евангелле», дзе аўтар выставы пакажа вам рукапіс, якому 500 год, і раскажа яго сумную і шчаслівую гісторыю;

19:30 — Батлейка: прапануюць забыць пра тое, што вы дарослыя, і самім, ці разам з дзецьмі/сябрамі/бацькамі/суседзямі паглядзець батлеечнае прадстаўленне «Юр’еў цуд»;

20:00 — наведаць апошнюю куратарскую экскурсію па выставе «Вока», на якой аўтар выставы раскажа вам усё невідавочнае і патаемнае пра код зроку ў культуры;

21:00 — завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма «Юраўскі карагод» — кіно пра абрад на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна.

На пляцоўцы каля будынка музея з 17:00 да 20:30 можна будзе:

пабачыць, як выразаюцца пернічныя дошкі, з дапамогай якіх робяцца знакамітыя прыгожыя фігурныя веткаўскія пернікі;

убачыць ужывую, як адбываецца тая магія — працэс ткацтва на кроснах.

З 18:00 да 20:30 унутры музея будзе працаваць дзіцячая пляцовачка з майстар-класамі і забавамі.

Па добрай традыцыі увесь вечар будуць мяняць вашы манеткі любога наміналу на найсмачнейшую гарбату з самавара.

Уваход вольны, вітаюцца данаты.



Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ