Імпрэза «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле» ў Азярцы

18.10.2025 15:00 - 19:00 Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо) 13 рублёў

У суботу, 18 кастрычніка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адзначаюць Пакровы.



Беларускае вяселле, у тым выглядзе, у якім яго паспелі зафіксаваць этнографы і фалькларысты ў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, - гэта цэлы комплекс абрадаў і рытуалаў. 

Кожны крок тут строга акрэслены і парушэнне канонаў можа наклікаць бяду на маладых. 

Вяселле па сваёй значнасці стаяла на адным узроўні з нараджэннем і смерцю, таму пераацаніць яго значнасць у жыцці кожнага чалавека проста немагчыма.

Квінтэсенцыя ўсяго вяселля беларусаў - каравайны абрад. Вяселле пачыналася менавіта з рошчыны каравая, а скончвалася яго падзелам.

Беларускі скансэн прапануе ўсім жадаючым вярнуцца да вытокаў і даведацца крыху больш пра беларускае вяселле разам з намі.

Вас чакае:

🔸 расповед пра вясельные традыцыі беларусаў;

🔸 святочны майстар-клас;

🔸 народныя гульні і танцы.

Квіткі: для дарослых – 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў - 7 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 14:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

"Што? Дзе? Калі?" у Варшаве

12.11.2025 (18:40 - 20:40) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ