Фестываль незалежнай беларускай культуры "Я ёсць" ва Уроцлаве

14.10.2025 - 19.10.2025 19:00 - 21:00 (Уроцлаў) Бясплатна
У аўторак, 14 кастрычніка, ва Уроцлаве распачынаецца XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры, які доўжыцца да канца таго тыдня.


Вось якая будзе праграма:

Аўторак, 14 кастрычніка

19:00 Перфарматыўнае чытанне Святланы Дзядовай «Калі не можаш вярнуцца»
 Імпрэза будзе на беларускай мове.
📍Месца: Іnstytut im. Jerzego Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27 Уваход вольны.

Серада, 15 кастрычніка

18:00 Сустрэча «Драмы прарыву» па кнізе «Бясконцы жнівень», прысвечанай сучаснай беларускай драматургіі і разважанням пра падзеі лета 2020 года. Імпрэза будзе на польскай мове. Уваход вольны.
📍Месца: Przejście Dialogu, Świdnicka 19

Чацвер, 16 кастрычніка

18:00 – 20:00 Сустрэча ў дыялогу «Я тут», спалучаная з вернісажам фатаграфіі і камп’ютарнай графікі Імпрэза будзе на беларускай і польскай мовах. Уваход вольны.
📍Месца: Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta, Ruska 46

Пятніца, 17 кастрычніка

15:00 – 17:00 Беларускамоўны шпацыр з гідам «Слядамі беларускіх прафесараў» Удзел вольны, данаты заўсёды вітаюцца. Рэгіструйцеся праз тэлеграм.

16:30 – 17:50 Прастора падтрымкі з псіхолагам «У згодзе з сабой» Рэгіструйцеся праз інстаграм. Івэнт будзе на беларускай мове.
📍Месца: Domek Miedziorytnika, Świętego Mikołaja 1

17:00 – 19:00 Паказ фільма Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Motherland» Трэба пабраць бясплатныя квіткі праз інстаграм.
📍Месца: Kino Popiół i Diament, Rynek 6

19:30 Выстава станковай графікі Ганны Ларынай-Дзіміры «Бясконцая далеч» Івэнт будзе на польскай мове. Уваход вольны.
📍Месца: Domek Miedziorytnika, Świętego Mikołaja 1

Субота, 18 кастрычніка  


11:00 – 14:00 Майстэрня для дзяцей і дарослых «Я ў кожным узоры»
Імпрэза будзе на беларускай і польскай мовах. Рэгіструйцеся праз інстаграм.
📍Месца: Przejście Dialogu, Świdnicka 19

14:30 – 16:30 Беларускамоўны шпацыр з гідам «Слядамі беларускіх дзеячаў культуры» Рэгіструйцеся праз тэлеграм.

17:00 – 18:00 Мова Нанова з Ганнай Маліноўскай пра ўтоеныя скарбы беларускага жывапісу «Беларускія скарбы, якімі варта ганарыцца» Уваход вольны
📍Месца: Instytut Historii Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska 49

19:00 Спектакль «Ёмахо Ёмасо» Тутэйшага тэатра ў рэжысуры Андрэя Саўчанкі Спектакль ідзе на беларускай і польскай мовах. Квіткі коштам 30 злотых бярыце па спасылцы.
📍Месца: Akademia Sztuk Teatralnych im. St. Wyspiańskiego, Scena im. Tadeusza Różewicza, Braniborska 59

Нядзеля, 19 кастрычніка:

11:00 Настольныя гульні – вольная прастора для сустрэч і сумеснай забавы Рэгіструйцеся па спасылцы.
11:00 – 18:00 Кірмаш кніг на беларускай мове з удзелам выдавецтваў «Чытаем паміж радкоў»  
11:00 – 12:30 Буккросінг і планткросінг «Абмен кнігамі і раслінамі»
12:00 Інтэрактыўная батлейка з загадкамі і гульнямі для дарослых і дзяцей «Маляўніча з Маляванычам» (5+)  
12:30 Хуткія знаёмствы для гасцей фестываля «Давайце пазнаёмімся» Рэгіструйцеся па спасылцы
13:30 Прэзентацыя кніжных навінак выдавецтваў
14:00 Майстар-клас па беларускіх танцах для ўсіх
15:00 Адкрытая дыскусія пра ідэнтычнасць у суправаджэнні паэзіі і спеваў з удзелам Андрэя Хадановіча, Ганны Шакель і Дар’і Бялькевіч «Хто мы, дзе мы і навошта?» Уручэнне ўзнагароды за падтрымку і развіццё беларускай культуры.
16:30 Майстар-клас па пляценні макрамэ – навучанне мастацтву стварэння дэкаратыўных вырабаў са шнуркоў
16:30 Квіз па-беларуску «Ведаю сваю спадчыну»
18:00 Музычна-тэатральны выступ гурта ДЫЯФІЛЬМ live «Добры настрой для ўсёй сям’і. Казкі магічнага ліхтара»


Вам можа быць цікава

Выстава ў рамках Восеньскага Салона ў Мінску

09.10.2025 19:00 - 19.10.2025 20:00 A.Gallery (пр-т. Незалежнасці, 32А (трэці будынак))

«Zvonku» ў Мінску

10.10.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль "Расстраляныя" ў Гданьску (14+)

29.10.2025 (19:00 - 21:00) Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1)

Palina ў Таліне

30.10.2025 (19:00 - 21:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tänav 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ