Імпрэза “Вершы ў Шафе”

23.11.2017 19:00 - 21:00 Кніжная Шафа (пр-т Дзяржынскага, 9) Бясплатнае

Сябры! Рады паведаміць вам, што “Кніжная Шафа” распачынае шэраг рознафарматных паэтычных імправізацый “Вершы ў Шафе”. Прапануем вам сагрэцца ў кампаніі сучасных беларускіх паэтаў/паэтак і іх твораў, а таксама сагрэць іншых сваёй вершатворчасцю. Кожная сустрэча будзе насычана добрымі словамі-радкамі-строфамі, а таксама утульнай атмасферай, якую мы будзем ствараць разам з вамі.

Першыя “Вершы ў Шафе” адбудуцца 23-га лістапада а 19-й гадзіне. І нашым галоўным госцем стане яркі, арыгінальны і харызматычны паэт Віктар Жыбуль. Таксама свае вершы прапануюць маладыя творцы — Дзмітрый Рубін і Крысціна Бандурына. А можа, і вы здзівіце нас сваімі тэкстамі? Прыходзьце, чакаем!

“Кніжная Шафа”, пр-т Дзяржынскага, 9 (ст. метро “Грушаўка”; уваход са двара, каля пад’езда №5).

Тэлефоны: +375 17 234 48 64, +375 29 645 20 55.

Пошта: shafaminsk@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Ноч музеяў на Талстога, 7 у Віцебску

17.05.2025 16:00 - 18.05.2025 17:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ