Інфармацыйная сустрэча па магчымасцях адукацыі

10.02.2018 13:30 - 16:00 бібліятэка В.П.Таўлая (г. Баранавічы, вул.Леніна, 53) Уваход вольны

Наша ідэя – дзяліцца досведам, падтрымліваць сучасныя адукацыйныя трэнды “адукацыя – праз усё жыццё”.
Як раз пачынаецца новы семестр ва універсітэцэ і самы час ставіць мэты на будучыню. Ехаць навучацца па абмене, займацца валанцёрствам, можа вы як раз шукаеце магчымасці? У чым асаблівасці адукацыйнай сістэмы Нямеччыны, навошта рэгістравацца на іспыты, як прыехаць у замежны універсітэт і справіцца з навучаннем на замежнай мове, як паспяхова напісаць матывацыйны ліст, як падвысіць свае шансы на поспех атрымання стыпендыі, якія профільныя стыпендыі ёсць для студэнтаў-юрыстаў, якія магчымасці ёсць для студэнтаў з Беларусі праз праграму Эразмус + і іншыя цікавоскі вы пачуеце на нашай сустрэчы, а таксама ў вас будзе магчымасць задаць пытанні і натхніцца на новыя адукацыйныя праекты!

Запрашаем вас на сустрэчу 10 лютага з 13.30 да 16.00 у бібліятэку В.П.Таўлая ў Баранавічах па адрасе: вул.Леніна, 53
Сустрэча адбудзецца ў рамках праекта “EU and YOU – Education for Integration” і ініцыятывы “Young European Ambassadors”.

Падзея на Facebook


Вам можа быць цікава

Валянцінкавы канцэрт J:МОРС у Варшаве (16+)

14.02.2026 (19:00 - 21:00) тэатр WAM (Zgrupowania AK Kampinos 15)

Лекцыя "Страчаныя помнікі культавай архітэктуры Мінска" ў Мінску

21.02.2026 (16:30 - 18:30) культурніцкая прастора "Фавор" (адрас паведамяць удзельнікам)

Андрэй Лугін і Андрусь Такінданг у Торуні

24.02.2026 (20:00 - 22:00) паб "Hipisówka" (Mikołaja Kopernika, 20)

Спектакль "Тытанавая ведзьма" ў Віцебску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Тэатр імя Якуба Коласа (вул.Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ