Канферэнцыя “Спадчына і грамадзянская супольнасць: нізавыя ініцыятывы ў захаванні крохкага” ў Вільні і анлайн

11.12.2025 - 12.12.2025 09:00 - 19:00 Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (вул. Савічус, 17) Бясплатна

11 і 12 снежня ў Еўрапейскім гумантарным універсітэце адбудзецца канферэнцыя “Спадчына і грамадзянская супольнасць: нізавыя ініцыятывы ў захаванні крохкага”.


Магчымы і анлайн-удзел.

Цягам мінулага стагоддзя культурная спадчына фармавалася ў рамках дзяржаўных наратываў і інстытуцыйных практык. 

Тым часам у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы спадчына нярэдка існуе па-за інстытуцыйным доглядам: фрагментаваная, рэпрэсаваная або нават проста нябачная. 

У такіх умовах адказнасць за захаванне спадчыны і памяці часта пераходзіць да грамадзянскай супольнасці, мясцовых суполак, дыяспар і асобных ініцыятыў. 

На канфэрэнцыі будуць вядучыя даследчыкі і практыкі, якія абмяркуюць нізавыя ініцыятывы, сямейна-гістарычныя практыкі, новыя куратарскія падыходы і лічбавыя інструменты, якія дазваляюць зноў злучыць фрагментаваную і раскіданую памяць.

Праграма ўключае даклады, панэльныя дыскусіі, кінапрагляды, практычны воркшоп і прэзентацыю лічбавай спадчыны. Падрабязней глядзіце па спасылцы.

Поўную праграму і спасылкі для анлайн-падключэння дашлюць зарэгістраваным удзельнікам.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ