Віртуальная экскурсія па Магілёве ў Беластоку

19.10.2025 15:00 - 17:00 Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32) Данаты

У нядзелю, 19 кастрычніка, у Беластоку ладзяць віртуальную экскурсію па Магілёве.



Прыходзьце, каб убачыць Магілёў, якога ўжо няма.

Даследчыкі аднавілі панараму горада, якой ён быў у мінулыя стагоддзі. 

З дапамогай 3D-мадэляў і візуалізацый паглядзіце, што стаяла на месцы сённяшніх пустэч і сучасных будынкаў.

Убачыце школы і храмы, якія зніклі, вуліцы, што змянілі сваю форму, і тыя месцы, дзе адчувалася гісторыя.

Вас чакае не проста экскурсія, а вандроўка ў часе.

Вядоўца - Юрась Меляшкевіч.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава ў рамках Восеньскага Салона ў Мінску

09.10.2025 19:00 - 19.10.2025 20:00 A.Gallery (пр-т. Незалежнасці, 32А (трэці будынак))

Спектакль "Расстраляныя" ў Гданьску (14+)

29.10.2025 (19:00 - 21:00) Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ