Інтэрактыўная праграма «Каляднымі сцежкамі»

03.01.2022 - 09.01.2022 12:00 - 12:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Доўгачаканыя зімовыя святы ўжо зусім хутка, і Нацыянальны мастацкі музей будзе рады сустрэць іх з вамі! Інтэрактыўныя экскурсіі і праграмы для дзяцей створаць атмасферу цуду і дапамогуць пазнаць шмат новага пра нашы навагоднія і калядныя традыцыі.



Даты: 

22.12.2021 а 13-й гадзіне
27.12.2021 а 12-й гадзіне
03.01.2022 а 12-й гадзіне
09.01.2022 а 12-й гадзіне

(а таксама ў іншыя працоўныя дні музея для арганізаваных груп па папярэднім запісе. Мабільны тэлефон для рэгістрацыі +375 25 667 78 19 (толькі званкі). 

Месца: Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20, г. Мінск.

Кошт: 10 руб. (па папярэднім запісе).

У святочныя зімовыя дні Мастацкі запрашае дзетак ад 6 гадоў прайсціся «Каляднымі сцежкамі» па музейных залах і даведацца трохі больш пра традыцыі святкавання Новага года на Беларусі. Што такое Каляды? Як даўно мы святкуем Новы год? Ці сапраўды ёлачка — спрадвечны сімвал навагодніх свят, а Дзед Мароз існаваў заўсёды? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажа інтэрактыўная музейная праграма, на якой вас чакаюць цікавыя заданні, вясёлыя спевы і творчыя майстар-класы.


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ