«Інтэрв’ю. Карані»: гутарка з Ігарам Станкевічам у Варшаве

20.06.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае
 

У чацвер, 20 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца творчая гутарка з даследчыкам сталінскіх рэпрэсій Ігарам Станкевічам у межах праекта «Інтэрв’ю. Шчырасць».







Дата: 20 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава




 Праект «Інтэрв’ю. Шчырасць» нарадзіўся ў Менску, у «Тэатры На Балконе». У тэатральную прастору запрашалі асобу і гледачоў. Асоба запрашала сваю госцю або госця.

 І адбывалася гутарка. Шчырая. І з кожным і кожнай па-рознаму. Далей госці станавіліся асобамі і запрашалі сваіх гасцей. 

Так узнікалі лініі — сваеасаблівыя радаводы. 


Спікер гэтай сустрэчы Ігар Станкевіч ведае як спазнаваць гісторыю, задумвае і адчыняе інстытуты, адчувае патрэбу здзяйсняць і ажыццяўляе гэта ад сэрца, навучае людзей адшукваць свае карані і робіць гэта сам. Акрамя таго ... шмат чаго яшчэ. Аб усім гэтым і не толькі пагавораць шчыра.



 «Я заўсёды адчуваў жывёльны страх перад дзяржавай. Дзесьці на падкорку сядзела ўедлівае перакананне, што людзі ў форме аднойчы прыйдуць і ўсё адбяруць. У лепшым выпадку маёмасць, у горшым — здароўе і жыццё. І мой страх ажыццявіўся. Гісторыя зрабіла віток і вярнулася ў часы Вялікага тэрору. 

У маладосці я ніяк не мог патлумачыць прыроду сваіх падсвядомых перакананняў, бо ў рэальным жыцці з падобнымі рэчамі ніколі не сутыкаўся. Адказы пачалі прыходзіць, калі зацікавіўся ўласнай генеалогіяй. І сёння я ведаю карані свайго страху. У маім спісе рэпрэсаваных у сталінскія часы 30 сваякоў, 12 з іх расстраляныя. Праз лёсы продкаў і сваякоў я пачаў лепей разумець гісторыю сваёй краіны і сутнасць нялюдскай улады, што пануе на радзіме», — кажа спадар Ігар. 



Госця госця — Таццяна Бародкіна, былая телевядоўца, вядоўца кулінарнага шоу

 Вядоўца — Андрэй Саўчанка





Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ