ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з інфаслужбай па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» і юрысткай Petitions.by

15.01.2024 19:00 - 21:00 (анлайн) Бясплатнае

15 студзеня адбудзецца івэнт з інфаслужбай па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» і юрысткай Petitions.by Вольгай Працкевіч.


Дата: 15 студзеня

Час: 19:00 (па мінскім часе)

Месца: Zoom

Далучайся да івэнта з інфаслужбай па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» і юрысткай Petitions.by Вольгай Працкевіч, каб абмеркаваць:

— топ экалагічных петыцый у 2023 годзе: разбор паспехаў і фэйлаў,

— агляд эфектыўнасці петыцый у вырашэнні экапраблем унутры Беларусі,

— як павялічыць шанцы на поспех пры працы з петыцыямі: лайфхакі ад экспертаў.

Удзел вольны, неабходна рэгістрацыя.

Рыхтуйце свае пытанні і кейсы!


Вам можа быць цікава

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ