J:Морс выступіць у Кіеве

14.02.2022 19:00 - 21:00 арт-паб «Торвальд» (пр. Лабаноўскага, 119-Б) Бясплатнае

Канцэрт у Дзень усіх закаханых — шматгадовая традыцыя «Морсаў», ад якой гурт, нягледзячы ні на што, вырашыў не адмаўляцца. У арт-пабе «Торвальд» J:Морс сыграюць адмысловую праграму, у якую ўвойдуць самыя папулярныя песні гурта і зусім новыя, чакайце сюрпрызаў!



Дата: 14 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: арт-паб «Торвальд», пр. В. Лобановського, 119-Б, Кіеў

«У нас у Кіеве заўсёды былі блізкія сябры, а зараз сюды перабраліся і многія, з кім да гэтага мы бачыліся на нашых канцэртах на радзіме. Што ж... Магамед ідзе да гары. Для нас гэта будзе асаблівы канцэрт», — кажа Уладзімір Пугач.

Рэзерв столікаў: +380675556612


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Прэзентацыя Чырвонай кнігі ў Мінску

07.05.2026 (18:00 - 20:00) ФАРМДОМ (вул. Валгаградская, 4/1 (3 паверх))

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ