«J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр прадставяць «Беларускае золата»

05.11.2016 19:00 - 19:00 Палац рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1) Бясплатнае

5 ліспада ў Палацы рэспублікі гурт «J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь представяць супольны праект. У межах адмысловай праграмы «Беларускае золата» музыкі двух калектываў разам выканаюць лепшыя песні «J:морс» у сімфанічных аранжыроўках.

Гурт «J:морс» – адзін з найбольш папулярных калектываў Беларусі. Новы альбом «Воздух» (2015) быў спачатку з аншлагам прэзентаваны ў сталічным Prime Hall, а пасля ў межах летняй прэзентацыі каля Ратушы, дзе насуперак складанаму надвор’ю сабралося больш за 5 тысяч гледачоў.

Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна – бадай найбольш вядомы ў Беларусі і на міжнародным узроўні беларускі аркестр, які актыўна працуе з рок-музыкай. На рахунку калектыва гастрольныя туры са Sсoprions,  праекты з музыкай гурта «Кіно» і іншых артыстаў.

– Ідэя сімфанічнага праекта даўно лунала ў паветры, таму вельмі лагічна, што рэалізаваць яе мы бярэмся пасля выхаду альбома «Воздух», – смяецца лідар «J:морс» Уладзімір Пугач. – Гэта цікавы творчы досвед і, разам з тым, вельмі няпростая і адказная праца. Таму што да шасці музыкаў калектыва на гэты выступ далучацца 60 музыкаў аркестра.

– Мы шмат працуем з замежнымі артыстамі, але лічым, што і ў Беларусі ёсць цудоўныя гурты, – адзначае галоўны дырыжор аркестра Віктар Бабарыкін. – Наш першы крок у гэтым напрамку – супольны праект з гуртом «J:морс». У гэтага калектыва шмат пазнавальных песень, якія маюць па-новаму раскрыцца ў сімфанічных аранжыроўках.

5 ліспада – Палац рэспублікі – 19.00

J:МОРС і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь

з праграмай «Беларускае золата»

Квіткі: ад 30 да 60 руб.

Продаж: у касах Палацу рэспублікі і Ticketpro.by

Даведка: (017) 229 90 39, 229 90 04.


Вам можа быць цікава

K6 Live: Club GIG V.1 у Варшаве

12.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб 2Koła (Tunelowa 2b)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ