Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra

05.11.2017 19:00 - 19:00 Кавярня-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 5 р.

Гарачы канцэрт падчас самага цьмянага ды шэрага восеньскага месяца – самы верны спосаб сагрэцца і падрыхтавацца да марозу ды халадоў! Мы будзем радыя падзяліцца з вамі сваім імпэтам ды цяплом, а яшчэ прэзентуем новыя творы!

5 лістапада а 19-й гадзіне ў “Грай кафэ” адбудзецца сольны выступ яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року – Кацярыны Ваданосавай і яе непаўторнага гурта “Fantasy Orchestra”! Ці чулі вы, як крыштальны гук цымбалаў можа ўплятацца ў жорсткія гітарныя рыфы? Ці ведаеце вы, на якой мове могуць весці дыялог магутны бас і выкшталцоная скрыпка? А як альтовая флейта салюе ў вале гуку, які стварае класічны рокавы музычны склад?.. О, гэта варта пачуць! Нетрывіяльныя аранжыроўкі, глыбокія тэксты, прыгожая музыка – тут ёсць усё дзеля таго, каб кожны слухач адчуў сябе прадстаўніком інтэлектуальнай эліты. Паспрабуйце – гэта вельмі прыемнае адчуванне!..

Падчас канцэрту адбудзецца ажно дзьве прэм’еры: прагучыць новая песня (якая – пакуль сакрэт), і будзе прадэманстраваны дэбютны кліп гурта.

Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra – гурт з даволі нетрадыцыйным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з’яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах.

У сваіх гурт абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры “залатога веку” рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як “менестрэль-рок”, альбо “фэнтэзі-рок”.

Кошт квіткоў – 5 р.
Замова квіткоў па тэлефоне: +375293637685

5 лістапада, 19.00, “Грай кафэ” (вул. Інтэрнацыянальная, 33).


Вам можа быць цікава

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Багач у Суле

20.09.2025 14:00 - 21.09.2025 17:00 парк гісторыі Сула

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ