“Кахай”. Адкрыццё праекта Кірыла Калбаснікава

10.02.2016 19:00 - 21:00 Ўбар (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

10 лютага а 19-й гадзіне на пляцоўцы Ўбара адкрыецца персанальны праект Кірыла Калбаснікава “Кахай” у якім спалучаецца паэзія і мастацтва. Прыходзьце слухаць вершы ў выкананні аўтара і кахайце адзін аднаго.

Выстава з’яўляецца творчым дэбютам мінскага паэта Кірыла Калбаснікава.

Ён — работнік культуры: арганізоўвае вечарыны UNISEX, накіраваныя на скасаванне дыскрымінацыі ў грамадстве, з’яўляецца праект-мэнеджарам адукацыйна-выставачнага фестываля Artes Liberales і выставаў “Усё, што цвёрдае, растае ў паветры” і “Ралан Барт. Ключавыя словы”, аўтар відэа-роліка “Gay couple walk in Minsk. Social experiment”, зняўся ў фільме Мікіты Лаўрэцкага “Амерыкан бой”, распрацоўвае ўэб-сайты і дызайн, здымае відэа, займаецца ў студыі Фортынбрас і працуе ў галерэі Ў.

Кахай

Тэма кахання і рамантычных адносін з’яўляецца дамінуючай у шматлікіх культурах свету (калі не ва ўсіх). І катарсісам гэтага феномена прызваны быць “Дзень усіх закаханых” — 14 лютага: у кавярнях забраніраваныя столікі, гандляры кветкамі ўжо падрыхтаваліся да трохдзённага марафону, кітайскія арома-свечкі і ружовыя паштоўкі з сардэчкамі акуратна раскладзеныя на паліцах нават тых крамаў, якія гандлююць аўтазапчасткамі.

Каханне — з’ява універсальная: розныя сістэмы выкарыстоўваюць яго адпаведна ўласным патрэбам. Капіталізм ператварае закаханых у аб’екты ўласнасці, патрыярхат замацоўвае гвалт, рэлігія надае ўсяму гэтаму трансцэндэнты сэнс. Уладны дыскурс пазбаўляе індывіда здольнасці самастойна выбіраць, прыслухоўвацца да пачуццяў, прымаць і аддаваць сябе з усімі недахопамі і станоўчымі якасцямі.

Але каханне не пра гэта.

У большай ступені каханне — з’ява асабістая. Кожны чалавек перажывае сваё, асаблівае, інтымнае і непаўторнае. Аднак гэта не замінае існаваць стэрэатыпам і агульным уяўленням пра каханне: першае каханне дорыць эйфарыю небывалага моцу, першы пацалунак накрывае з галавой так, што хочацца заставацца ў акіяніе пяшчоты вечна, першы сэксуальны досвед (калі ён пераплятаецца з каханнем) раскрывае неверагодныя здольнасці нашага цела і розуму насалоджвацца блізасцю і даверам да бліжняга. І гэта ўсё — не абавязкова праўда. Каханне бывае розным і перажываецца па-рознаму. Таму не варта параўноўваць. Маё каханне — гэта барацьба са страхамі і стэрэатыпамі, гэта рэфлексія над падзеямі ў рэжыме 24/7. Гэта часцей за ўсё няўдача. Гэта рай на зямлі і пекла пасля. Гэта пошук невядомага. Латэрэя з удзелам 7,4 мілліярдаў гульцоў.

Гэта дэкларацыя веры ў чалавека.

Праект працягнецца да 29 лютага.


Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Піт Паўлаў у Афенбаху

01.06.2025 (19:00 - 21:00) Waggon am Kulturgleis (Mainstraße 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ