Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 - 26.06.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У аўторак, 9 чэрвеня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава пра эвакуяваную спадчыну беларускага супраціву «Дэпатрыяцыя». 



Тэрмін «Дэпатрыяцыя» сустракаецца рэдка, але добра апісвае рэальнасць, у якой апынуліся беларусы і беларускі. Калі радзіма больш не можа абараніць свае знакі. Калі нацыянальныя сімвалы і артэфакты пратэсту вымушаныя пакідаць краіну, каб выжыць. 

У межах праекта Музей Вольнай Беларусі супрацоўнічаў з людзьмі ў Беларусі, каб бяспечна эвакуяваць прадметы, звязаныя з беларускай грамадзянскай актыўнасцю, культурным жыццём і пратэстным рухам. 

Значная частка прадстаўленых на выставе экспанатаў была вывезена з Беларусі праз бяспечныя каналы спецыяльна для далейшага захавання і музеефікацыі. 


Выстава працуе да 26 чэрвеня. 

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ