Калядкі ў Азярцы

23.12.2023 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 5,50 рублі


У суботу, 23 снежня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята «Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі».




Дата: 23 снежня

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды — так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага сонцастаяння. 

Паступова народныя традыцыі спалучыліся з хрысціянскімі — царква прымеркавала да гэтага дня рэлігійнае свята Нараджэння Хрыстова. 

У залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 19 студзеня. 

Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а потым пачыналі гатаваць вячэру. 

Абавязковай абрадавай ежай была куцця — каша з таўчоных ячменных круп, якая сімвалізавала дабрабыт у будучым годзе. 

Рыхтавалі пачастункі і для калядоўшчыкаў — гурта людзей, якія віншавалі гаспадароў са святам.

 
То прыходзьце і вы на Калядкі!


Вас чакае: 

Рэканструкцыя каляднага абыходу;

 Лялечны тэатр «Батлейка»; 

Ценявы тэатр «Вяртэп»; 

Выраб калядных упрыгожванняў;

 Варожбы; 

Развучванне калядных песень;

 Традыцыйныя гульні і танцы; 

Частаванне гарбатай з зёлак.


Кошт квіткоў: для дарослых — 10,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў — 5,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ