Калядкі Паспяшальскіх

15.01.2016 19:30 - 22:00 Архікафедральны сабор імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (пл. Свабоды, 9) Бясплатнае

Пасольства Польшчы на Беларусі сардэчна запрашае на сумеснае каледаванне з сям’ёй Паспяшальскіх 15 студзеня 2016 г. у 19.30 у Архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.

 Уваход вольны!

Калядкі Паспяшальскіх – гэта ўнікальная музычная з’ява!

Два пакаленні музыкантаў удзельнічаюць у аркестры, які складаецца з 14 чалавек з аднолькавым прозвішчам.

Калі на пачатку 90-х гадоў яны запісалі дыск з калядкамі, часткі сённяшняга складу яшчэ нават не было на свеце.Сёння Паспяшальскія таксама іграюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі – гэта ўжо прафесіянальныя музыканты, якія супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі, як Міхал Урбаняк, Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш.

Гэта вялікая, вельмі таленавітая сям’я музыкантаў падрыхтавала для Вас самыя прыгожыя калядкі і пастаралі ў аўтарскай апрацоўцы – ад вышуканых класічных версій праз фолк-версіі па неверагодныя джазавыя і рок-аранжыроўкі.

Арыгінальная аранжыроўка прычынілася да таго, што канцэрты Паспяшальскіх шмат разоў запісваліся для польскага тэлебачання, а іх калядкі пастаянна прысутнічаюць у рэпертуары польскага радыё.


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ