Калядная этнавечарына ў Гомелі

23.12.2023 16:00 - 20:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 7 рублёў


23 снежня ў Гомелі ладзяць калядную этнавечарыну «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары...».




Дата: 23 снежня

Час: 16:00 (час мясцовы)

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла), Гомель


Што будзе? 

Цвік каляднай вечарыны — батлейка «Цар Ірад», п’еса па адным з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі. 

Калядаванне — усе ахвотныя ператворацца ў калядоўшчыкаў і будуць атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (добра загадзя падрыхтавацца і падвучыць парачку калядак) 

Традыцыйныя танцы пад гармонік і застолле! 


Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраецца ў складчыну

Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да святочнага стала. Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, печаны гарбуз, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі. 

Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 30!

Загадзя неабходна купіць білет ці забраніраваць месца. Набыць білеты можна ў самім філіяле. Калі няма мажлівасці прыйсці ў філіял — забраніраваць месцы ў прыватных паведамленнях ці па тэлефоне: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00). 


Кошт удзелу — 7 рублёў (для дзяцей да 6 год бясплатна).





Вам можа быць цікава

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ