“Калядная ялінка” у Коласаўскім музеі

27.12.2017 12:00 - 12:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 2 рублі

Музейная святочная праграма да калядных и навагодніх свят

Новы год – самы час мяняць стэрэатыпы: у музей пара прыводзіць дзяцей не толькі для знаёмства з экспанатамі, але і для таго каб весела і пазнавальна правесці час. Асабліва напярэдані калядных і навагодніх свят і падчас зімовых канікул.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей “Да Коласа на Новы год”. Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

Майстар-класы:

“Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар!” – майстар-клас па вырабе вечнага календара;

“Падарунак для ялінкі” – майстар-клас па вырабе елачнай цацкі;

“А я віншую так…” – майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі.

Лялечныя прадстаўленні:

“Як звяры зіму сустракалі…”;

“Як кот звяроў напалохаў”;

“Разумны ўнучок”.

Event – гульня “CinemaScope – гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік “Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі”.

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца “Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях.  Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі!

Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!

Кошты:

Лелечнае прадстаўленне – 1 рубель з чалавека;

Майстар-класа – 2 рублі 70 капеек з чалавека;

Еvent – гульня – 2 рублі з чалавека;

“Калядная ялінка” – 2 рублі з чалавека.

 

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ