Калядны канцэрт пад гуслі «Засьпявайма ўсе як адзін — дзень настаў Хрыстовых радзін!»

26.12.2021 18:30 - 20:00 (вул. Кісялёва, 38) Бясплатнае

26 снежня адбудзецца атмасферны калядны канцэрт пад гуслі «Засьпявайма ўсе як адзін — дзень настаў Хрыстовых радзін!» з Алесем Чумаковым ды Таццянай Ячнай.



Дата: 26-га снежня.

Час: з 18.30 да 20.00 (час мясцовы).

Месца: вул. Кісялёва, 38, г. Мінск.

Удзел у канцэрце па запрашальніках за ахвяраванні.

Запіс праз гэтую гугл-форму.

Алесь Чумакоў — вядомы музыка-мультыінструменталіст, удзельнік легендарнага гурту Стары Ольса, які шмат год займаецца вырабам і папулярызацыяй гусляў. Іх дуэт з Тацьцянай Ячнай утварыўся 3 гады таму акурат на Каляды. А 2 гады таму яны выдалі альбом еўрапейскіх калядных спеваў пад гуслі ў перакладах на беларускую мову «Вясёлых калядных святаў ад Дубліна да Дрысвятаў!», у які ўвайшлі найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) па-беларуску ды пад беларускія гуслі. 

Гуслі — наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент! Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!

Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх спеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! Без беларускіх перакладаў калядак «Ціхая ноч» і «Звон звініць» (Jingle Bells) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні. Ці ведалі вы, што навагоднія песні з замежных моваў перакладаў яшчэ Янка Купала? А ў абноўленай праграме дуэту яшчэ больш калядных спеваў па-беларуску! 

Каляды — час цудаў, спадзяванняў, чакання радасці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі! Час ствараць святочную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе! 

Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ