Каляды ў Азярцы

27.12.2025 13:00 - 14:30 Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён) 13 рублёў

У суботу, 27 снежня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Каляды.


Святыя вечары, Шчодрыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага сонцастаяння.

Паступова народныя традыцыі спалучыліся з хрысціянскімі – царква прымеркавала да гэтага дня рэлігійнае свята Нараджэння Хрыстова.

У залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 19 студзеня.

Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру.

Абавязковай абрадавай ежай была куцця – каша з таўчоных ячменных круп, якая сімвалізавала дабрабыт у будучым годзе.

Рыхтавалі пачастункі і для калядоўшчыкаў – гурта людзей, якія віншавалі гаспадароў са святам.

Вас чакае:

- рэканструкцыя каляднага абыходу;

- лялечны тэатр “Батлейка”;

- выраб калядных упрыгожванняў;

- варожбы;

- выступ фальклорнага гурта “Скарбніца традыцый”;

- традыцыйныя гульні і танцы.

Квіткі: для дарослых – 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў - 7 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Батлейка "Мышыныя Каляды" ў Вільні

21.12.2025 (13:00 - 15:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Калядная батлейка ў Магілёве (6+)

25.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ