Каляды ў Дудутках!

23.12.2017 12:00 - 12:00 Музейны комплекс "Дудуткі" (Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, паблізу вёскі Дудзічы) Бясплатнае

23 снежня 2017 года на тэрыторыі музейна-гістарычнага комплексу Дудуткі адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі.

Каляды – адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага сьвята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны.

Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям’ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця – пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш).

Каляды ў Дудутках – выдатная нагода ўсёй сям’ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куцьцю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.

Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята.

  • Плошча перад сыраварняй – галоўная танцавальна-музычная пляцоўка.

На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыграна музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў «Яварына», «Жывіца», «Фламея». А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў.

  • Этнаграфічная галерэя.

У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам “Батлейка”, а таксама ўсе наведвальнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар класе па роспісу навагодніх цацак.
Інтэрактыўныя зоны – усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых Калядных забаўках – паскакаць у мяшках і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука.

  • Вуліца майстроў – вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iнш.!
  • Шацёр варажэі, у якім кожны госць свята зможа атрымаць персанальнае прадказанне на будучы год.
  • Пачастунак традыцыйнай КУЦЬЦЁЙ і шмат іншага.

Пачатак мерапрыемстваў а 12 гадзiне 23 снежня ў музейным комплексе «Дудуткі»

 


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Майстар-клас па юраўскіх спевах у Вільні

10.05.2025 (14:00 - 16:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ