Каляды з Маляванычам у Шарлаце

01.02.2026 18:00 - 20:00 (412 S Main St) Бясплатнае

У нядзелю, 1 лютага, беларусы Караліны святкуюць Каляды з Маляванычам. 





Запрашаюць дзяцей і дарослых разам прайсціся беларускімі сцежкамі ў светлае, цёплае і вясёлае дзяцінства. 


План такі:
 

  •  даведаецеся пра гісторыю беларускай батлейкі 
  •  паглядзіце лялечныя спектаклі «Салдат і чорт», «Цар Ірад» 
  •  станеце часткай інтэрактыўнага каляднага прадстаўлення 
  •  пагуляеце, паслухаеце казкі і вершы 
  •  убачыце тэатр ценяў 


Дрэс-код: вышыванкі, каляднае традыцыйнае адзенне, для дзетак дужа вітаюцца касцюмы зайчыкаў, буслікаў, лісічак і іншых казачных герояў. 


Уваход вольны. Запісвайцеся ў дырэкт



Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ