Каляды з Сержуком Доўгушавым у Юце

17.01.2026 18:00 - 20:00 Parc View Apartments & Townhomes, CLUB HOUSE (Building A, 2nd Floor) (7865 S Bingham Junction Blvd) 30 даляраў


17 студзеня, у суботу, беларусы Юты святкуюць Каляды з Сержуком Доўгушавым. 




У праграме:
 

  • традыцыйны калядны абрад з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казой; 
  •  музычна-інтэрактыўны тэатралізаваны выступ Сержука Доўгушава; 
  •  святочны стол (потлак), гутарка і супольныя спевы. 



Калі маеце жаданне, прыносьце любімую страву ці пачастунак, каб падзяліцца і стварыць хатнюю атмасферу. Калі няма магчымасці нешта прынесці — проста прыходзьце. 

Звярніце ўвагу: свята безакагольнае.
 


Удзел — 30 даляраў дарослым, 15 даляраў дзецям да 18 гадоў. Дзеткам да 6 гадоў уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ