Камаедзіца ў Азярцы

29.03.2025 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12,50 рублі

 

У суботу, 29 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята «Камаедзіца».





Камаедзіца — адзін са старажытных рэгіянальных беларускіх абрадаў. Праводзіўся ён увесну і прысвячаўся абуджэнню мядзведзя ад зімовай спячкі.

На Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу — так званыя камы (адсюль і назва свята), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя, якой сяляне яго і частавалі.


 Вас чакае: 


  • Знаёмства с традыцыяй святкавання «Камаедзіцы»; 

  • Экскурсія «Пчалярства на Беларусі»; 

  •  Казкі; 

  •  Народныя танцы і гульні.


Квіткі — 12,50 рублі дарослым, 6,50 рублі студэнтам і школьнікам, а дашкольнікам уваход вольны. 





Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч «Steel and Water» у Варшаве

07.03.2025 19:00 - 31.03.2025 19:00 галерэя ToTuart, Praga Koneser (Plac Konesera 10A)

Рэтраспектыва Віма Вендэрса ў Мінску

02.04.2025 19:30 - 07.05.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

MANDZIK у Беластоку

04.04.2025 (20:00 - 22:00) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

19.04.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ