Выстава Юліі Стратовіч «Steel and Water» у Варшаве

07.03.2025 - 31.03.2025 19:00 - 19:00 галерэя ToTuart, Praga Koneser (Plac Konesera 10A) Бясплатнае



У пятніцу, 7 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава Юліі Стратовіч «Steel and Water».






Гэта працяг праекта «Сталь і вада», але ў новай версіі — прысвечанай людзям.


«З пачатку творчай кар’еры ў мяне была асаблівая сувязь з партовымі гарадамі. Усе мае найбольш важныя праекты ствараліся ў такіх месцах, як Гамбург, Барселона, Гданьск. Я люблю індустрыяльны стыль і лічу, што ў гэтых гарадах людзі больш адкрытыя і смелыя дзякуючы пастаяннай плыні жыцця, лёсаў і людзей.

Я памятаю, як мне пашанцавала перасекчы канал на яхце ў 2023 годзе і была ўражана памерамі порта. Я не магла паверыць, што ўсё гэта было створана людзьмі.

Менавіта з Гданьска нарадзіўся рух „Салідарнасць“, і я бясконца натхняюся гэтымі людзьмі. Іх жаданне змагацца за свабоду так актуальна для нас.

Таму героі маіх карцін — партовыя рабочыя — чыесьці хлопцы, мужы, бацькі, браты. Брутальныя, але чуллівыя; строгія і ў той жа час іранічныя; стомленыя, але мужныя»
, — кажа мастачка.


На выставе спадарыня Юлія прадставіць свае мастацкія аб’екты, фільм і, вядома ж, жывапіс.


Працуе выстава да 31 сакавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Майстар-класы ў Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ