Каманда сайта Adukacyja.info запрашае на новае летняе мерапрыемства – АДУкірмаш!

25.06.2016 13:00 - 17:00 Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (плошча Свабоды, 15) Бясплатнае

Калі: 25 чэрвеня 2016 года, пачатак а 13:00.

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, плошча Свабоды, 15.

Уваход вольны!

Калі сканчаюцца ўсе іспыты і лета становіцца сапраўды спякотным, самы час бліжэй пазнаёміцца з тымі магчымасцямі, якія нам прапануюць Беларусь, замежжа і анлайн-асяроддзе. Вашы дасціпныя пытанні – нашы прафесійныя эксперты.

Мы падрыхтавалі 5 тэматычных гурткоў, у працы кожнага з якіх вы зможаце ўзяць удзел:

  • адукацыя ў Беларусі – як атрымаць максімум карысці і дзе шукаць альтэрнатыўныя магчымасці;
  • адукацыя за мяжой – чаму ў яе навучыцца і што адбываецца анлайн;
  • вывучаем замежныя мовы!
  • праца 21 стагоддзя – што цэняць сучасныя HR’ы і як развіваць свае soft skills;
  • бізнэс-адукацыя ў Беларусі і за яе межамі.

Мы вельмі чакаем вас! Але просім папярэдне зарэгістравацца.

На старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку можна сачыць за прэзентацыяй спікераў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ