• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Канцэрт арганнай музыкі ў Мінску

Пачатак: 28.10 (19:30)
Канец: 28.10 (21:00)
Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
(Мінск, пл. Свабоды, 9)
Кошт: УВАХОД ВОЛЬНЫ
Google

Дарыюш Пшыбыльскі (нар. 1984) – адзін з самых цікавых і актыўных маладых кампазітараў Польшчы, а таксама канцэртуючы арганіст. У 2008 годзе ён з адзнакай скончыў Музычны універсітэт імя Ф. Шапэна ў Варшаве, атрымаўшы медаль Magna cum Laude; яго настаўнікі – вядомыя музыкі: Марцін Блажэвіч  (па класе кампазіцыі)  і Анджэй Харасіньскі (па класе аргана). Праз два гады Дарыюш абараніў доктарскую ступень у родным універсітэце, а таксама з адзнакай скончыў аспірантуру Вышэйшай музычнай школы Карлсруэ (клас кампазіцыі Вольфганга Рыма). У 2006-07 гг. Вучыўся ў Hochschule für Musik у Кёльне, кампазіцыю ў Йорка Хёлера, электронную кампазіцыю ў Ханса Ульрыха Хумпэрта, інтрументоўку ў Кшыштафа Мейера і арганы ў Йаханеса Гефферта, стыпендыят праграмы Socrates/Erasmus.

У 2012/13 навучальным годзе ў рамках Міжнароднай стыпендыі вучыўся на кірунку «сучаснай музыкі» ў Hoch­schule für Musik und Dar­stel­lende Kunst у Франкфурце-на-Майне, працуючы пад кіраўніцтвам членаў калектыва “Ensemble Modern”.

З 2008 года ён выкладае ў сваёй альма-матэр кампазіцыю, аркестроўку і сучасныя кампазітарскія тэхнікі. Выступаў з лекцыямі ў Нью-Ёрку, Гамбургу, Стамбуле, Рыме і Маскве, а ў 2010/11 года выкладаў у класе кампазіцыі ў Keimyung University у г. Тэгу, Паўднёвая Карэя.

Дарыюш Пшыбыльскі працаваў таксама над 4-гадовай праграмай Еўрапейскага Цэнтра Музыкі Кшыштафа Пэндэрэцкага “Маладыя кампазітары ў гонар Фрэдэрыку Шапэну”.

З 2001 года Пшыбыльскі паспеў заняць прызавыя месцы на 6 міжнародных і 11 агульнапольскіх конкурсах кампазітараў, перамог на VI Конкурсе маладых выканаўцаў музыкі XX і XXI стагоддзяў у Варшаве (2005), атрымаў прэмію Міністэрства культуры Польшчы і мноства стыпендый.

Як выканаўца Дарыюш аддае перавагу сучаснай музыцы. Ён выступае з канцэртамі як у Польшчы, так і за мяжой, у яго творчай кар’еры дзясяткі прэм’ер твораў сучасных кампазітараў.

У 2010 годзе ў свет выйшаў першы манаграфічны альбом Пшыбыльскага пад назвай «Works for Orchestra».  Дыскі «20 гадоў Арганнай кансерваторыі ў Легніцы» і «Прысвячэння маладых кампазітараў Шапэну», у запісе якіх прыняў удзел Дарыюш, атрымлівалі намінацыі на галоўную польскую аудыёпрэмію – «Фрыдэрык», а запіс сачынення «Багародзіца», выкананага Анджэем Харасіньскім, атрымаў статус двойчы плацінавага.

У 2006 годзе, у гонар Года Моцарта, Пшыбыльскі прыняў удзел у міжнародным праекце «Mozart Pyramid» (Вялікабрытанія), а таксама ў праекце «60 замоў на 60-годдзе Саюза польскіх кампазітараў» і інш.

Дарыюш Пшыбыльскі з’яўляецца членам Польскай асацыяцыі сучаснай музыкі, Польскага аб’яднання аўтараў і кампазітараў (ZAiKS), Саюза польскіх кампазітараў; у 2008-2012 гадах узначальваў Асацыяцыю маладых польскіх кампазітараў пры Саюзе польскіх кампазітараў . У 2008 годзе быў дырэктарам Міжнароднага кампазітарскага конкурсу ім. Казімежа Сероцкага, а ў 2012-м – Конкурсу музыкі XX і XXI стагоддзяў для маладых кампазітараў у Радзеёвіцах. У 2012 годзе Дарыюш Пшыбыльскі быў абраны на пасаду намесніка дэкана Факультэта кампазіцыі, дырыжыравання і тэорыі музыкі Музычнага універсітэта ім. Ф. Шапэна ў Варшаве.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип