Канцэрт гурта Dzieciuki

09.01.2015 19:00 - 21:00 "Піраты" (пр. Партызанскі, 6А) 100 000 - 130 000

Уладальнік прэміі «Героі году — 2014» гурт Dzieciuki cыграе вялікі сольны канцэрт у клюбе «Піраты» 9 студзеня 2015 году ў межах праекту «Жывы Тузін».

Да свайго сольнага выступу гарадзенцы рыхтуюцца з усёй адказнасьцю.«Менск стаў для нас шчасьлівым горадам, тут нас заўсёды прымаюцьвельмі цёпла. Таму гэты канцэрт — пэўная справаздача для нашых фанаў. З улікам таго, што за бартом РБ у нас канцэртаў больш чым у роднай краіне, то кожны канцэрт тут на вагу золата. Шчыра запрашаем усіх нашых сяброў ды паплечнікаў!» — кажа вакаліст каманды Алесь Дзянісаў. 2014 год для яго каманды стаў надзвычай плённым — музыкі выдалі альбом «Гарадзенскі гармідар», зьнялі чатыры відэакліпы, зьезьдзілі ў тур па Эўропе і атрымалі прэмію «Героі году» ад парталу Tuzin.fm.

На канцэрт 9 студзеня Dzieciuki рыхтуюць вялікую праграму, куды ўвойдуць як вядомыя песьні, так і зусім новыя рэчы, што ўвойдуць у будучы альбом, праца над якім ужо распачалася.

Выступ гарадзенцаў падтрымае яшчэ адзін цікавы выканаўца, яго імя паведамім за тыдзень да канцэрту.

Канцэрт праходзіць у межах акцыі «Жывы Тузін», якую чацьверты сэзон запар ладзяць партал Tuzin.fm з партнэрамі з грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Весьці яго будзе Аляксандар Памідораў.


Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Аляксандрам Карнаухам у Фларэнцыі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Імпрэза і майстар-клас па ліхтарыках "Старая Беларусь" у Мінску

15.03.2026 (16:30 - 17:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ