Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 - 21.06.2026 18:00 - 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) Бясплатнае
У пятніцу, 22 траўня, у галерэі ДК адкрываецца персанальная выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura».

«Sancta Natura» (лац.: Святая прырода) — выставачны праект, звернуты да тэмы даследавання глыбіннай сувязі чалавека з прыродай, яе архетыповых вобразаў як невычэрпнай першароднай крыніцы ўнутранай сілы і цэласнасці.

У пошуку натхнення і выразнай мовы аўтар звяртаецца да такога культурнага феномена беларускай народнай творчасці як маляванка, размаляваны дыван.

Новыя рашэнні нараджаюцца ў глыбокім філасофскім пераасэнсаванні яркай, самабытнай і унікальнай з’явы.

Узяўшы за аснову традыцыйную форму, характэрную для беларускіх вёсак, аўтар выводзіць маляванку на ўзровень акадэмічнага мастацтва.

Ідэя выставы нарадзілася на аснове асабістага досведу працяглага жыцця аўтаркі за горадам, па-за кантэкстам урбаністычнага шуму, візуальных уражанняў гарадскога асяроддзя.

Цеснае судакрананне з прыродай, назіранне і прапусканне праз сябе яе прыгажосці ў вялікіх і малых з’явах, якія знаходзяцца ў пастаяннай дынаміцы, — легла ў аснову ідэі выставы.

Выстава працуе да 21 чэрвеня.


Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Ноч музеяў у Віцебску

22.05.2026 (18:00 - 22:00) Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ