• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Гродна

Канцэрт гурта Стары Ольса ў Гародні

Пачатак: 08.01 (19:00)
Канец: 08.01 (21:00)
Цэнтр культуры
(Гродна, Гродна, вул. Дзяржынскага, 1)
Кошт: 10-15 р
Google

8 студзеня пасля працяглых гастроляў у ЗША і Еўропе гурт “Стары Ольса” прэзентуе новы альбом “Medieval Classic Rock” для гарадзенскай публікі!
Гурту “Стары Ольса” 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу “One” Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома “Medieval Classic Rock” з прэзентацыяй у Сан-Францыска.
Удзельнікі “Старога Ольсы” не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фестывалях. А таксама ўжо ідзе праца над новым альбомам застольных рыцарскіх спеваў.
Тым не менш, альбом “Medieval Classic Rock” знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай “старой” энергетыкі.

“Medieval Classic Rock” – унікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока.

Пасля паспяховых прэзентацый у Мінску і Гомелі вашай увазе канцэрт у Гародні!

8 СТУДЗЕНЯ, Цэнтр культуры (Гродна, вул. Дзяржынскага, 1)
ПАЧАТАК: 19:00

КВІТКІ: касы Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1)

КОШТ: папярэдне 10-13 р, у дзень канцэрта 15 р

Даведкі: (033) 321-35-70, (0152) 74-17-78

Падзея ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Facebook


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип