Канцэрт “Маэстра Караль Шыманоўскі (1882-1937)”

17.05.2017 19:00 - 19:00 Белдзяржфілармонія, малая зала (пр. Незалежнасці, 50) Бясплатнае

17 мая 2017 г. у Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт “МАЭСТРА КАРАЛЬ ШЫМАНОЎСКІ (1882-1937)” у гонар выбітнага польскага кампазітара.

Выканаўцы – ансамбль салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД”, мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір БАЙДАЎ.

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, музычны і грамадскі дзеяч, крытык, вандроўнік –

МАЭСТРА КАРАЛЬ ШЫМАНОЎСКІ. На 2017 год прыпадаюць дзве важныя даты, звязаныя з імем Караля Шыманоўскага – 135 год з дня нараджэння кампазітара і 80-я гадавіна яго смерці. З гэтай нагоды 17 мая на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі будзе панаваць музычны геній Маэстра.

Караль Шыманоўскі, услед за Фрэдэрыкам Шапэнам, зацвердзіў агульнаеўрапейскае значэнне польскай культуры. У сваёй творчасці ён імкнуўся адлюстраваць вялікія ідэі эпохі – невыпадкова ў сваіх артыкулах ён неаднаразова выказваў думку аб высокім грамадскім прызначэнні мастацтва.

Шыманоўскі ахапіў у сваёй творчасці ўсе жанры: ён напісаў 2 оперы, 2 балета, аперэту, 6 кантат, 4 сімфоніі, музыку для фартэпіяна, скрыпкі, 2 квартэта, вакальныя сачыненні. У выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард” у гэты вечар мы зможам пачуць камерныя і вакальныя творы кампазітара, адзначаныя непаўторнай прыгажосцю, неверагоднымі фарбамі, тонкім гукапісам.

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Спектакль «KS6: SMALL FORWARD» у Парыжы

11.05.2026 20:00 - 13.05.2026 22:00 Théâtre des Abbesses (31 rue des Abbesses)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ