Канцэрт “Музыка Маладой Польшчы”

21.09.2016 19:00 - 23:00 Белдзяржфілармонія (пр. Незалежнасці, 50) Бясплатнае
21 верасня ў Малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт пад назвай “Музыка Маладой Польшчы“. У гэты вечар  публіка зможа не толькі пачуць музычныя творы выдатных польскіх кампазітараў руху “Маладая Польшча”, але і пазнаёміцца з творчасцю мастакоў гэтага перыяду і натхніцца пранікнёнымі паэтычнымі радкамі тых часоў.
 “Маладая Польшча” – асаблівы і значны перыяд развіцця польскай культуры на мяжы ХІХ-ХХ стст., асноўнай ідэяй якога стала развіццё самабытнага нацыянальнага мастацтва. Рух ахапіў ўсе галіны мастацтва:  жывапіс, тэатр, музыку і літаратуру.
Мечыслаў Карловіч, Апалінар Шэлюта, Караль Шыманоўскі, Людамір Ружыцкі, Эміль Млынарскі, Зыгмунт Наскоўскі… Вядомыя і невядомыя… Асаблівыя і непаўторныя… Творы гэтых таленавітых аўтараў прагучаць у новай канцэртнай праграме ансамбля салістаў “Класік-авангард” 21 верасня ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Інфармацыя пра квіткі: http://www.philharmonic.by/by/tickets.html

Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ