• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Канцэрт польскага калектыва „TEKLA KLEBETNICA”

Пачатак: 14.10 (19:30)
Канец: 14.10 (19:30)
Архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
(Мінск, пл. Свабоды, 9)
Кошт: Уваход вольны
Google

14 кастрычніка 2018 года ў 19:30 у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца КАНЦЭРТ у выкананні польскага калектыва „TEKLA KLEBETNICA”, прысвечаны 40-й гадавіне абрання Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

16 кастрычніка 1978 г. з балкона сабора Святога Пятра ў Рыме прагучалі памятныя словы: “Habemus Papam!” (“У нас ёсць Папа!”). Натоўп, які сабраўся на плошчы, са здзіўленнем пачуў вестку, што новым Пантыфікам абраны паляк, кракаўскі арцыбіскуп Караль Вайтыла. Ян Павел II стаў першым Папам, які паходзіў з Польшчы, і першым за апошнія пасля 455 гадоў Папам неітальянскага паходжання.

Папа Ян Павел ІІ нарадзіўся ў Вадавіцах у паўднёвай Польшчы, з дзяцінства любіў горы і гураляў. Пра сябе ён нават казаў: “Я з роду – чалавек гор”.

У 40-ю гадавіну абрання Яна Паўла ІІ Папам Рымскім у Мінску выступіць  унікальны польскі калектыў “Tekla Klebetnica”. Назва гурта ў перакладзе з сілезскага цешынскага дыялекту азначае “вясковая пляткарка”.  Музыкі прадставяць праграму ў стылі folk-crossover – спалучэнне традыцыйнага польскага і гуральскга фальклору з элементамі цыганскай і балканскай музыкі, класікі і джаза. Гурт “Tekla Klebetnica” існуе з 2006 года, у яго творчай біяграфіі шмат паспяховых канцэртаў у Польшчы і за мяжой, у тым ліку ў ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Іарданіі, Італіі, Францыі, Венгрыі, Узбекістана, Грузіі, Малдовы і многіх іншых краінах. У 2013 годзе музыкі здабылі 2-е месца ў вядомым польскім тэле-шоу “Маю талент”, а ў 2016 г. выпусцілі свой першы альбом пад назвай “Tekla Klebetnica Folk-красовер”.

“TEKLA KLEBETNICA”:

Anna Czupryn – скрыпка, вакал

Zygmunt Czupryn – акардэон

Stanisław Dudek – кантрабас

 

Уваход на канцэрт вольны.

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип