Першая эдыцыя фестывалю-конкурсу «Dramatyzacja», прысвечанага сучаснай незалежнай драматургіі, пройдзе 10–11 красавіка ў Варшаве.
«Гэта падзея, прысвечаная новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё «паміж»», — адзначаюць арганізатары фестывалю.
перфарматыўныя чытанні п’ес з шорт-ліста конкурсу,
сустрэчы з аўтарамі,
адкрытыя дыскусіі.
Дата: 10–11 красавіка
Месца: Dom w Alejach, Варшава, al. Jerozolimskie 2
Dom w Alejach — гэта прастора для творчых ініцыятыў і сустрэч, дзе можна рэалізоўваць праекты, удзельнічаць у падзеях або проста быць разам у адкрытым культурным асяроддзі.Расклад чытанняў п’ес глядзіце па спасылцы.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.