17 сакавіка ў BOCAFE адбудзецца канцэрт Reinis Jaunais, Сінгер-сонграйтэра з Латвіі.
Reinis Jaunais – музыкант, вакаліст і гітарыст з Рыгі, Латвія. У мінулым выконваў розную музыку: ад джаза да цяжкага метала. Але ў апошні час Рэйнис займаецца аўтарскай музыкай, якая спалучае ў сабе розныя віды гітарнай тэхнiкi: tapping, percussioning, fingerpicking і іншыя.
Усё пачалося з падарожжаў. Рэйнис пачаў пiсаць сваю ўласную музыку, калі стаў выступаць на вуліцы і праехаў аўтастопам Еўропу і Азію. У апошні час больш выступае ў клубах, але ўсё гэтак жа практыкуе вулічныя выступы. Апошнія такія пэрформансы адбыліся ў Новай Зеландыі і на Кіпры.
Reinis Jaunais выпусціў два сольных альбома: Plika ģitāra (2013 года) и Draugu orķestris (2015). У лютым сумесна з новым праектам Young & The Oak People ў свет выйшаў трэці альбом “Gaišs”. Большасць кампазіцый на ім інструментальныя, але ёсць і песні, выкананыя на латышскай і англійскай мовах.
“Я вельмі рады прыезду ў Беларусь. Ёсць некалькі краін у Еўропе, дзе я ніколі не быў. Хоць Беларусь і знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з Латвіяй, гэта будзе мой першы візіт у Беларусь. Я з нецярпеннем чакаю момант, калі змагу пабываць у розных частках Беларусі, калі змагу ўбачыць гарады і прыроду гэтых месцаў і сустрэць новых сяброў. Я рады, што ў мяне будзе шанец прадставіць сваю музыку ў Беларусі. Спадзяюся, што людзям будзе цікава пачуць яе”.
Месца: BOCAFE
Адрас: вул. Кісялёва, 11
Час: 20:00
Уваход: вольны / free donation
Афіцыйны сайт – http://www.reinisjaunais.com/
Падзея ВК – https://vk.com/ reinisjaunais17032016
facebook event – https://www.facebook.com/ events/216919615312412/