• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Канцэртная праграма «Ethno Fantasia II»

Пачатак: 07.03 (18:00)
Канец: 07.03 (18:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Кошт: 10 руб.
Google

7 сакавіка (чацвер) 2019 года а 18-й гадзіне запрашаем наведаць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Менавіта тут напярэдадні свята пройдзе канцэртная праграма «Ethno Fantasia II» фолк-спявачкі, кампазітара, піяністкі, выкладчыка, этнамузыколага Ірэны Катвіцкай.

Ірэна Катвіцкая нарадзілася ў Беларусі (Мінск), дзе атрымала прафесійную музычную адукацыю ад музычнай школы да аспірантуры Акадэміі навук як этнамузыколаг і этна-спявачка. З 1999 года ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі збірае фальклор, выдае навуковыя працы, выкладае студэнтам і школьнікам. З 2006 года – Ірэна аўтар і лідэр праектаў «Ethno-NHS», «Akana-NHS»; вакал і аранжыроўка праектаў «Kazalpin» Беларусь-Швейцарыя; аранжыроўка і вакал праекта «Diagilew Project & Akana-NHS» (Беларусь-Германія), «Князь Мышкін», «Apple Tea» (Беларусь). Вакалістка гурта WARSOBA, кампазітар і салістка ў сумесным праекце з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь «Этна-фантазія».

Аўтар метадычных праграм для музычных каледжаў і каледжаў мастацтваў, праграмы для музычных школ і школ мастацтваў; аўтар навуковых публікацый, аўтар методыкі для працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі «Фолк-тэрапія» (у 2018 годзе праграма атрымала Грант як значны сацыяльны праект ад урада Швейцарыі).

Уладальнік дыплома ад Еўрасаюза за ўклад у развіццё памежнага рэгіёна Беларусь-Польшча і падзякі ад Міністэрства Культуры РБ за адраджэнне і захаванне традыцый.

Кошт уваходнага білета 10 руб.

Ажыццяўляецца папярэдні продаж білетаў у касе музея.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах
(017) 327-71-63, (029) 342-66-30.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM