Лекцыя «Ад страчанага раю да гарадскога парку: культурная гісторыя прыроды» ў Мінску

26.03.2026 18:30 - 20:30 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 25 BYN
У чацвер, 26 сакавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя «Ад страчанага раю да гарадскога парку: культурная гісторыя прыроды».

Разгледзяць прыроду не як нейтральнае асяроддзе пасялення, а як культурны канструкт, які фармуецца міфамі, архетыпамі і калектыўнымі ўяўленнямі.

Прааналізуюць, якім чынам у сучаснай свядомасці прырода выступае утопіяй, кампенсацыяй і прасторай часавых уцёкаў, а таксама чаму ідэя «жыць бліжэй да прыроды» часцей застаецца на ўзроўні фантазіі.

Асобную ўвагу нададуць таму, як гэты міф увасабляецца ў гарадской культуры — у вобразах паркаў, садоў і зялёных зон, задуманых як «райскія куткі» ўнутры урбаністычнай прасторы.

Квіткі — 25 рублёў (прагляд экспазіцыі ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

26.03.2026 (10:00 - 12:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ