Канферэнцыя «У турмы не жаночае аблічча» ў Вільні

25.06.2025 10:00 - 16:30 канферэнц-зала Conti Hotel (Raugyklos g. 7) Бясплатнае




У сераду, 25 чэрвеня, праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасць» ладзіць у Вільні канферэнцыю «У турмы не жаночае аблічча: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»





На канферэнцыі прэзентуюць вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні; сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы; экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі.

 Абяцаюць дыскусіі на гэты конт. 

Вось некалькі выступаў:
 

 «Жанчына ў беларускай турме. Правы зняволеных жанчын і беларускія рэаліі ў кантэксце правоў чалавека» (Павел Сапелка, ПЦ «Вясна»); 

 «Псіхалагічныя наступствы пазбаўлення волі для жанчын у Беларусі: ПТСР і дэпрэсія як праяўленні. Патрэба ў псіхалагічнай дапамозе падчас і пасля зняволення» (псіхалагіня Вольга Вялічка); 

 «Рэпрадуктыўнае здароўе жанчын і зняволенне» (доктар Станіслаў Салавей); 

 «Псіхічнае здароўе жанчын у зняволенні і пасля вызвалення» (доктар Уладзімір Пікірэня). 


Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ