Канферэнцыя “Ідэі будучыні”

прастора EventSpace (вул. Кастрычніцкая 16а) Бясплатнае

20 снежня анлайн-часопіс “Ідэя” ладзіць канферэнцыю “Ідэі будучыні”, прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.

“Ідэі будучыні” – гэта спроба вынайсці Беларусь наноў. Тэматычны дыяпазон панэляў вынікае з нашага пераканання, што Беларусі патрэбныя шырокія перспектывы і вялікія ідэі.

Канферэцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат. Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

“Ідэі будучыні” збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей. Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары “Ідэі”, платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.

————————–———–

Месца: Мінск, прастора EventSpace, Вул. Кастрычніцкая 16а

Уваход бясплатны, па рэгістрацыі. АНКЕТА РЭГІСТРАЦЫІ

————————–———–

РАСКЛАД КАНФЕРЭНЦЫІ

Расклад канферэнцыі

10.30 – 10.50 Рэгістрацыя і ранішняя кава

10.50 – 11.00 Адкрыццё канферэнцыі

11.00 – 12.30 ЯК СТВАРЫЦЬ НАЙЛЕПШАЕ БЕЛАРУСКАЕ СМІ

Выступоўцы:

Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант

Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org

Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»

Аляксандр Васільевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік
Рады IAB Belarus

Ігар Кот, стваральнік суполкі “Чай з малинавым варэннем”

Мадэратар: Іван Шыла


12.30 – 12.50 Кава і прысмакі

12.50 – 14.20 ШТО ВЫРАТУЕ БЕЛАРУСКУЮ ЭКАНОМІКУ

Выступоўцы:

Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра

Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus

Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык

(Чакаецца падцверджанне яшчэ аднаго выступоўцы)

Мадэратар: Антон Раднянкоў

14.20 – 14.40 Кава і прысмакі

14.40 – 16.10 ЯК РАЗУМНА РАЗВІВАЦЬ МІНСК

Выступоўцы:

Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага архітэктурнага форума

Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры

Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, адзін са стваральнікаў крэатыўнага кластара МЕ100

Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і часопісу Makeout

Мадэратар: Марыя Русак


16.10-16.30 Кава і прысмакі

16.30-18.00 ЯК ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКУЮ АДУКАЦЫЮ НАЙЛЕПШАЙ У СВЕЦЕ

Выступоўцы:

Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Універсітэта Залатога веку і рэдактар Adukacyja.info

Андрэй Казакевіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага і дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіума і палітык

Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі

Мадэратар: Рыгор Астапеня

18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол


Вам можа быць цікава

Выстава «Сям’я як выбар» у Познані

04.07.2025 18:00 - 15.07.2025 20:00 GRAY MANDORLA STUDIO (Mostowa 5/12)

Выстава «OKNA 12 (+?)» у Мінску

12.07.2025 19:00 - 13.07.2025 05:00 Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3)

«Irdorath» у Празе

18.07.2025 (18:00 - 22:00) Gauč na Výstavišti (Výstaviště 415)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ