Сустрэча памяці Віктара Шведа ў Беластоку

23.03.2026 18:00 - 20:00 Aula Książnicу Podlaskiej (6 паверх) (ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14 A) Бясплатнае
У панядзелак, 23 сакавіка, у Беластоку адбудзецца вечарына памяці паэта памежжа, аднаго з найважнейшых творцаў беларускай літаратуры Падляшша Віктара Шведа.

Ён нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Мора пад Гайнаўкай і на працягу ўсяго жыцця заставаўся верны сваёй зямлі і яе людзям.

Яго творчасць вырастала з беларускай культурнай традыцыі рэгіёна, з мовы і досведу памежжа, дзе пакаленнямі суіснуюць розныя культуры, гісторыі і адчуванні.

Таксама будзе магчымасць даведацца пра працу над бібліяграфіяй Віктара Шведа «Wiktor Szwed: bibliografia za lata 1957–2025», падрыхтаванай яго жонкай Валянцінай Швед.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ