Канцэрт Аляксея Жбанава ў Мінску

22.04.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў

 

У аўторак, 22 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры грае канцэрт «Дзе ўзяць нам хоць трошачкі ўчасця» бард і паэт Аляксей Жбанаў.





У суправаджэнні гітары, скрыпкі і баяна, прагучаць песні на мове ідыш і ў яго ўласных перакладах на беларускую мову.

Вядомыя і не вельмі, народныя і створаныя на вершы выбітных ідышамоўных паэтаў Іцыка Мангера, Аўрома Суцкевера, песні гета і калыханкі, песні жартаўлівыя і лірычныя, бясконца шчымлівыя і такія, пад якія ногі самі ідуць у скокі.

«Vu nemt men a bisele mazl?» — «Дзе ўзяць нам хоць трошачкі шчасця?» — спяваецца ў адной іх.

Прапануюць разам пашукаць адказ на гэтае адвечнае пытанне.


Квіткі — 10 рублёў.



Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Віма Вендэрса ў Мінску

02.04.2025 19:30 - 07.05.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Вебінар па аўтарскім праве

23.04.2025 (16:00 - 18:00) анлайн

Забег-потлак ва ўсю моц у Сіэтле

26.04.2025 (11:00 - 15:00) Marymoor Park (Velodrome Picnic Shelter)

Першы сольнік NOCHY ў Варшаве

28.04.2025 (20:00 - 22:00) Pawilion 18 (Grochowska 324)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ