Канцэрт да 225-годдзя Адама Міцкевіча

27.01.2023 18:30 - 21:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

27 студзеня ў 18.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на аўтарскую канцэртную праграму «Адам Міцкевіч.Вытокі».


Дата: 27 студзеня

Час: 18.30

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, г. Мінск.

Праграма адмыслова створаная да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта. 

Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлена Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка). 

Канцэртную праграму складаюць музычныя творы К.Ельскага, І.С.Баха, М.Грушвіцкага, М.Ельскага, а таксама песні С.Манюшкі на словы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Ю.Корсака, Т.Зана і інш.

Кошт білетаў: 14 рублёў. 

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ