ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да Дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

18.05.2024 19:30 - 21:30 Beer Station Praga (Ul. Ząbkowska 5) 70 злотых

У суботу, 18 траўня, у Варшаве святкуюць дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара «Neuro Dubel».



Дата: 18 траўня

Час: дзверы — 19.00, старт — 19.30 (час мясцовы)

Месца: Beer Station Praga, Ul. Ząbkowska 5, Варшава


Усе найлепшыя хіты гурта заспяваюць:



Зоя Сахончык (Зьмяя)


Алесь Лютыч (:B:N:)


Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz)


Дзяніс Тарасенка (РСП)


Аляксандр Памідораў


Вядучая — Марына Савіцкая.


Адмысловы госць — гітарыст гурта «Нейра Дзюбеля» Уладзімір Сахончык.


Квіткі — 70 злотых на ўваходзе.






Вам можа быць цікава

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ