Канцэрт камернай музыкі ад ансамбля «Класк-Авангард» у Мінску

15.02.2025 18:00 - 20:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 20 рублёў
 
У суботу, 15 лютага, у музеі Багдановіча — канцэрт камернай музыкі ад ансамбля «Класк-Авангард».



У гэты літаратурна-музычны вечар прагучаць: 

С. Пракоф’еў. Саната для двух скрыпак да мажор у выкананні Марыі Доўжык і Караліны Дыба 

Дж. Меноці. Трыа для скрыпкі, кларнета і фартэпіяна ў выкананні Ліяны Іофе, Кірыла Целяпнёва і Веранікі Кунічкінай 

Э. Шульгаф. Канцэрціна для флейты, альта і кантрабаса ў выкананні Вікторыі Янушкевіч, Канстанціна Дарашэнкі, Кірыла Валюкевіча 

Р. Свірыдаў. Трыа ля мінор для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі ў выкананні Веранікі Кунічкінай, Алесі Носавай, Юліі Ражкоўскай. 


Цягам музычнай імпрэзы таксама будуць гучаць вершы беларускіх паэтаў. 


Квіткі коштам 20 рублёў можна набыць у касе музея. 



Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ