Канцэрт камернай музыкі ў Мінску

26.02.2026 18:00 - 20:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 7 рублёў

У чацвер, 26 лютага, у музеі-майстэрні Азгура адбудзецца канцэрт камернай музыкі ў выкананні ансамбля сучаснай акадэмічнай музыкі «Пульс».


Творчасць ансамбля «Пульс» – гэта спроба натхніць аўдыторыю сучаснай музыкай, а таксама пазнаёміць слухачоў з сучаснай беларускай музыкай.

Адна з галоўных мэтаў ансамбля – прадэманстраваць, што ў музыцы ХХ–ХХІ стагоддзяў няма нічога недасягальнага альбо надзвычайнага, даступнага толькі высокаадукаванай асобе.

Сваімі выступамі музыканты абвяргаюць стэрэатып аб тым, што музыка заўсёды выконваецца з пафасам у спецыяльна створаных абставінах.

Музыкі ансамбля вяртаюць ідэю, закладзеную яшчэ ў эпоху барока, калі выканаўцы ўспрымаліся як майстры сваёй справы, але не акружаліся арэолам недасяжнасці, а музыка гучала не толькі ў палацавых залах, але і на гарадскіх вуліцах.

Квіткі коштам 7 рублёў бярыце ў касе музея.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Анатоля Кухарчука "Таямніца чорнага квадрата" ў Мінску

15.01.2026 18:00 - 01.03.2026 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Дзень роднай мовы ў Празе

21.02.2026 (16:00 - 18:00) Беларуская клюбоўня (5. května 1043/32)

Беларускі кінаклуб у Лодзі глядзіць "Тэрмінатара"

21.02.2026 (18:00 - 19:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ